Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 17 Кастрычнік 2023 12:13

Купалаўцы наведалі Гродзенскі ЦСМС і ўбачылі будучую прафесію ў справе

Гродно7Напярэдадні Дня стандартызацыі ў Гродзенскім цэнтры стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, у якім прынялі ўдзел студэнты 3-га курса факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Дырэктар цэнтра Мечыслаў Гой расказаў аб напрамках дзейнасці цэнтра і яго важнасці для прамысловых прадпрыемстваў вобласці. Намеснік дырэктара па стандартызацыі Уладзімір Самойлік расказаў студэнтам аб тэхнічным рэгуляванні і стандартызацыі, важнасці ўдзелу прамысловасці і бізнесу ў распрацоўцы стандартаў.

Купалаўцы атрымалі адказы на свае пытанні, якія датычацца практычнай дзейнасці Гродзенскага ЦСМС у сферы стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці і выпрабаванняў прадукцыі. Галоўны метролаг - начальнік аддзела метралогіі Дзмітрый Ярмолік правёў для хлопцаў аглядную экскурсію па аддзеле.

Гродзенскі ЦСМС з'яўляецца тэрытарыяльным органам Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць цэнтра ўключае розныя напрамкі: дзяржаўны нагляд за выкананнем патрабаванняў стандартаў, метралагічных правіл і норм, за вымярэннямі радыеактыўнага забруджвання, інфармацыйнае забеспячэнне тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (стандартамі, тэхнічнымі кодэксамі ўсталяванай практыкі, іншымі дакументамі), паверку, каліброўку, метралагічную атэстацыю акрэдытацыю праверачных, калібровачных і выпрабавальных лабараторый, пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі, паслуг, сістэм менеджменту якасці, выпрабаванні прадукцыі і да таго падобнае.