Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Студзень 2016 09:42

Студгарадок: у інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча «Па старонках літаратурнай Гродзеншчыны»

img 0771У інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы (вул Пралетарская, 16) адбылася сустрэча «Па старонках літаратурнай Гродзеншчыны», арганізаваная супрацоўнікамі кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта: загадчыкам кафедры Ірынай Мікалаеўнай Кавінкінай, дацэнтам Ганнай Уладзіміраўнай Крофт і старшым выкладчыкам Аленай Канстанцінаўнай Гачко.

Студэнты даведаліся цікавыя факты пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, пачулі вершы класікаў і сучасных аўтараў.

Гасцямі сустрэчы сталі студэнткі філалагічнага факультэта Аліна Паўлоўская і Вікторыя Смолка - аўтары уласных зборнікаў вершаў. Маладыя паэткі падарылі слухачам свае шчырыя, глыбокія і прыгожыя творы.

Ірына Мікалаеўна Кавінкіна арганізавала сярод студэнтаў флэш-моб «Чытаем гродзенскіх пісьменнікаў», дзе кожны ўдзельнік мог зразумець, што жыццё - гэта тэкст, які магчыма прачытаць па-рознаму, і нават з хаосу нараджаюцца ўпарадкаванасць і новы сюжэт.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.