Спецыялізацыя:Трэнерская работа па відзе спорту (лёгкая атлетыка або спартыўныя гульні), Фізкультурна-аздараўленчая і турыстычна-рэкрэацыйная дзейнасць , Асновы фізічнай рэабілітацыі, Дашкольнае фізічнае выхаванне
Тэрмін навучання:дзённая - 4 года, завочная скарочаная - 3 года, завочная - 5 гадоў
Уступныя выпрабаванні:Беларуская або руская мова (ЦТ), Біялогія (ЦТ), Фізічная культура
Уступныя выпрабаванні (скарочаны тэрмін):Беларуская або руская мова (ЦТ), Педагогіка (вусна), Фізічная культура
Асноўныя вывучаемыя дысцыпліны:Педагогіка Псіхалогія Тэорыя і методыка фізічнага выхавання Тэорыя спорту Анатомія Фізіялогія спорту Спартыўная метралогія Лячэбная фізічная культура і масаж Гісторыя фізічнай культуры і спорту Псіхалогія фізічнай культуры і спорту Спартыўны менеджмент і маркетынг Гімнастыка і методыка выкладання Спартыўныя і рухомыя гульні і методыка выкладання Лёгкая атлетыка і методыка выкладання Плаванне і методыка выкладання Лыжны спорт і методыка выкладання Турызм Спартыўныя адзінаборствы Асновы атлетызму
Асноўныя прафесійныя кампетэнцыі, якімі будзе валодаць выпускнік:- набываць новыя веды, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі - фрганізоўваць і якасна праводзіць заняткі па фізічным выхаванні навучэнцаў, спартыўнай трэніроўцы, аздараўленчай фізічнай культуры і турызме - умець правільна нарміраваць нагрузкі на фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных занятках з улікам стану здароўя, узросту, полу і падрыхтаванасці навучэнцаў - планаваць і ажыццяўляць працэс фарміравання тэхнікі рухальных дзеянняў і выхавання фізічных якасцяў - кантраляваць нагрузкі і фізічны стан тых, хто займаецца фізічнай культурай і спортам - вызначаць эфектыўнасць вучэбна-трэніровачнага працэсу па фізічнай культуры і спорце - арганізоўваць і весці навучанне настаўніцкага, інструктарскага і трэнерскага персаналу, ажыццяўляць мерапрыемствы па прадухіленні вытворчага траўматызму - умець вызначыць і ацэньваць функцыянальны стан арганізма - ведаць формы і метады арганізацыі фізічнага выхавання, фізкультурна-аздараўленчай работы і спартыўнай трэніроўкі - складаць комплексы фізічных практыкаванняў і сродкаў здаровага ладу жыцця (загартоўвання, рацыянальнага харчавання, псіхаэмацыйнай рэгуляцыі, рацыяналізацыі рэжыму працы і адпачынку) - валодаць тэхнікай судзейства спартыўных спаборніцтваў на ўзроўні масавага спорту - прымяняць метады і сродкі правядзення метадычнай працы ў галіне фізічнай культуры і спорту
Галіна прафесійнай дзейнасці:- фізічная культура, спорт і турызм - адукацыя - навука (інструктары фізічнага выхавання ў дзіцячых дашкольных установах, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, трэнеры, інструктары па фізічнай культуры на прадпрыемствах, па месцы жыхарства, у санаторыях, прафілакторыях і інш.)
Пасада на першым працоўным месцы:Выкладчык Настаўнік Педагог-арганізатар Выхавальнік Трэнер
Магчымасць працягу адукацыі:Магістратура «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры» (магістр педагагічных навук) Аспірантура «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры» (кандыдат педагагічных навук)