Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 28 Красавік 2017 10:48

Методыку распрацоўкі эўрыстычнага занятка абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 0038Семінар «Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу» адбыўся ў купалаўскім універсітэце 27 красавіка.

Гэта другая сустрэча ў рамках вочна-дыстанцыйнага арганизацыйна-дзейнаснага курса «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава». Удзельнікамі мерапрыемства сталі выкладчыкі і магістарнты ўніверсітэта, педагогі каледжаў, школ, гімназій і ліцэяў. Арганізацыйна-дзейнасны характар семінара прадугледжваў стварэнне кожным удзельнікам плана-канспекта занятка эўрыстычнага тыпу па вучэбным прадмеце, арыентаванага на творчую самарэалізацыю навучэнца і развіццё эўрыстычных якасцяў яго асобы.

Аўтар і вядучы семінара, доктар педагагічных навук, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падвёў вынікі папярэдняга семінара «Ці можна навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава? Як распрацаваць адкрыты (эўрвстычны) занятак?» і адзначыў, что ён удаўся, бо кожны ўдзельнік стварый свой асабісты адукацыйны прадукт.

У сваім выступе Андрэй Дзмітрыевіч прадставіў тыпы эўрыстычных заняткаў і методыку іх распрацоўкі. Згодна з метадалогіяй эўрыстычнага навучання, навучэнец на першым этапе пазнання вывучае фундаментальны адукацыйны аб'ект – вобласць рэальнасці. Вынікам падобнай дзейнасці з'яўляецца створаны вучнем пярвічны (суб'ектыўны) адукацыйны прадукт. Затым на другім этапе эўрыстычнай дзейнасці суб'ектыўны пратцкт супастаўляецца з культурна-гістарычным аналагам. На трэцім – у дыялогу «свайго» з «чужым» адукацыйны прадукт вучня выбудоўваецца да обагульненага адукацыйнага прадукта, які ўключае ў сябе асобасны і сацыякультурны складнікі.

Андрэй Дзмітрыевіч асабліва падкрэсліў, что ва эўрыстычным навучанні пазнанне вучнем аб'ектаў знешняга свету ёсць адкрыццё самога сябе. Пасля чаго акцэнтаваў увагу аўдыторыі на значнасці мэтапакладання навучэнца, эўрыстычнай адукацыйнай сітуацыі і яе этапах, дыягностыцы адукацыйных вынікаў і іх ацэнцы. 

Працягнулася мерапрыемства майстар-класам дырэктара ліцэя№ 1 г. Гродна Игара Маслава, падчас якога ён падзяліўся вопытам выкарыстання ў сваёй педагагічнай практыцы тэхналогіі эўрыстычнага навучання.

Далей удзельнікамі семінара вялася праца ў  групах па распрацоўцы заняткаў эўрыстычнага тыпу на аснове адкрытых заданняў, падрыхтаваных у рамках першага вочна-дыстанцыйнага аргадзейнаснага курса. У завяршэнне мадэратары груп выступілі з ацэнкай выніковасці работы груп і дэманстрацыяй фрагментаз распрацаваных эўрыстычных заняткаў. 

Наперадзе ў удзельнікаў семінара дыстанцыйны этап работы, падчас якога яны ўнясуць карэктывы ў свае распрацоўкі, падрыхтуюць канчатковы варыянт плана-канспекта заняткаў эўрыстычнага тыпу па вучэбнаму прадмету, правядуць рэфлексіўнае внесут коррективы в свои разработки, подготовят окончательный вариант плана-конспекта занятия эвристического типа по учебному предмету, проведут рефлексивное асэнсаванне і вызначаць асноўныя вынікі семінара.