Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Люты 2017 16:51

Студгарадок: у інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы святкавалі Масленіцу

4028 5Традыцыйнае свята-конкурс «І ўсім блінам - Масленіца!» у чарговы раз аб'яднаў купалаўцаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 4 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У конкурсе выпечкі бліноў прыняло ўдзел дзве каманды: «Вясёлка» і «Блінныя каралевы».

– Студэнты паказалі уменні не толькі ў падрыхтоўцы бліноў, але і ў іх прыгожай падачы, - адзначыла выхавальнік інтэрната. - Удзельнікаў і гледачоў забаўлялі песнямі, прыпеўкамі, вясёлымі конкурсамі, у якіх з задавальненнем прымалі ўдзел як беларускія, так і замежныя студэнты.

Па выніках спаборніцтваў абедзве каманды атрымалі прызы і салодкія падарункі ад прафкама студэнтаў і ПА/РК ГА «БРСМ».

Свята падрыхтавалі выхавальнікі інтэрната Наталля Швяцова і Вераніка Грыбок сумесна са студэнцкім актывам - студэнткамі педагагічнага факультэта Таццянай Ільютчык і Анжалікай Губко.