Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Май 2016 08:50

Міс і Містара каледж - 2016 выбралі ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы

14085 210 пар навучэнцаў Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, 27 красавіка 2016 года прынялі ўдзел у конкурсе «Міс і Містар каледж - 2016».

На працягу ўсяго вечара ўдзельнікі здзіўлялі як гледачоў, так і членаў журы.

У візітнай картцы ўдзельнікі дэманстравалі грацыю і ўменне трымацца на сцэне. Кемлівасць і знаходлівасць канкурсанты праявілі ў адказах на пытанні ў конкурсе «Давайце пазнаёмімся». Эстэтычны густ, сцэнічны вобраз, артыстычнае майстэрства ўдзельнікаў можна было ацаніць у дэфіле, для якога свае творчыя калекцыі далі студэнткі 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну купалаўскай ВНУ Юлія Мягкова, Вераніка Вітук і Маргарыта Забіран.

Тытул Міс і Містар каледж - 2016 заваявалі навучэнцы 3 курса спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» Эліта Мухіна и Дзяніс Трусевіч.

Першай віцэ-міс каледж - 2016 была абраная навучэнка 4 курса спецыяльнасці «Музычная адукацыя» Таццяна Капарэйка, а віцэ-містарам - навучэнец 3 курса спецыяльнасці «Фізічная культура» Філіп Харчанка.

Званне другой віцэ-міс каледж - 2016 атрымала навучэнка 1 курса спецыяльнасці «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» Анжаліка Церабей, а віцэ-містэра - навучэнец 1 курса спецыяльнасці «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» Мікіта Ясюлевіч.

Таксама былі вызначаны Міс і Містар ў намінацыях «Талент», «Элегантнасць», «Артыстычнасць», «Арыгінальнасць», «Стыль», «Харызматычнасць», «Кангеніяльнасць» і «Прыз глядацкіх сімпатый» па выніках анлайн-галасавання.

З усімі навінамі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.