Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 10 Сакавік 2016 16:39

Беларускія літаратуразнаўцы абмеркавалі асаблівасці літаратурнай крытыкі на сучасным этапе

123456789Міжнародны семінар «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: сацыякультурная функцыя» адбыўся на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта, настаўнікі школ г. Гродна, а таксама гродзенскія пісьменнікі.

Мерапрыемствы семінара адкрыў круглы стол «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: задачы, функцыі, адказнасць».

Затым расійскі аглядальнік часопіса «Новы свет» (г. Масква), эсэіст і празаік Сяргей Паўлавіч Кастырка правёў лекцыю «Сучасная руская літаратура: напрамкі, тэндэнцыі развіцця, новыя імёны». Доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Сцяпанаўна Скарапанава распавяла пра рускамоўную літаратуру Беларусі.

У рамках семінара адбыўся майстар-клас «Чытаем, ацэньваем, абмяркоўваем».

Завяршылася сустрэча святам паэзіі «Галасы пакаленняў» з удзелам паэтаў Гродзеншчыны.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.