У склад інтэлектуальнай каманды Купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі студэнты 3 курса юрыдычнага факультэта Юлія Баброва, Ксенія Будзько, Карына Гойлік і Павел Калеснікаў.
Каманда студэнтаў-мытнікаў прадэманстравала высокі ўзровень ведаў у галіне прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з перамяшчэннем тавараў праз мытную граніцу, справілася з разлікам мытных плацяжоў, а таксама здолела праявіць кемлівасць у бліц-туры. Студэнты занялі ІІ месца ў міжвузаўскай студэнцкай прадметнай алімпіядзе.
Падрыхтоўку купалаўцаў да алімпіяды ажыццяўлялі загадчык кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Лілія Абрамчык і старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дзіяна Ліцвінчук.
Віншуем каманду юрыдычнага факультэта з дастойным вынікам!