Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 29 Красавік 2023 10:04

Падведзены вынікі конкурсу праектаў «Адкрываю свет педагагічных прафесій»

изображение viber 2023 04 25 17 30 31 02822 красавіка на педагагічным факультэце адбыўся фінал конкурсу праектаў для навучэнцаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі «Адкрываю свет педагагічных прафесій».

 

На конкурс былі прадстаўлены каля 80 даследчых, інфармацыйных і творчых праектаў на тэмы, вызначаныя ўдзельнікамі самастойна ў рамках прапанаваных напрамкаў: «Прафесія педагога: учора, сёння, заўтра», «Я з дынастыі педагогаў», «Выбітныя педагогі маёй малой радзімы», «Настаўнікі-героі Вялікай Айчыннай вайны: памятаем, цэнім, раўняемся», «Профільныя класы педагагічнай скіраванасці: магчымасці і перспектывы», «Мой педагагічны бізнес-праект», «Адукацыйныя тэхналогіі будучыні», «Перспектывы развіцця спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі», «Духоўна -маральнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў сучасных установах адукацыі».

Фінал конкурсу адбыўся ў фармаце абароны лепшых работ. Журы конкурсу ацэньвала творчы падыход, актуальнасць і навізну прапанаваных рашэнняў, практычную значнасць праектаў, выразнасць выкладу ўласных думак, якасць афармлення тэксту, дадаткаў і прэзентацый, арфаграфічную, пунктуацыйную і маўленчую пісьменнасць удзельнікаў праектаў.

З пераможцамі можна азнаёміцца тут.