Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Верасень 2015 12:56

Гуманітарны каледж

Гуманітарны каледж

gum copyСайт Гуманітарнага каледжа

Адрас, тэлефон, e-mail

230025, г.Гродна, вул. Леніна, 4

Тэл: +375 (152) 72-11-26 (прыёмная), факс: +375 (152) 72-11-26

e-mail: grodno.gumcol@gmail.com

Дырэктар – кандыдат культуралогіі, дацэнт Наталля Аляксандраўна Валковіч

 
Гісторыя

Адна з старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі ў розныя перыяды свайго існавання дзейнічала як вучылішча, гімназія, школа. У пасляваенны час – як педагагічнае, потым музычна-педагагічнае і зноў педагагічнае вучылішча. У 2000 годзе рэарганізавана ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж, які ў 2004 годзе ўвайшоў у склад ГрДУ імя Янкі Купалы. У маі 2009 годзе навучальная ўстанова атрымала новы статус – Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 Спецыяльнасці

2-030131 Музычная адукацыя

2-010101 Дашкольная адукацыя

2-030201 Фізічная культура

2-890101 Турызм і гасціннасць

2-260231 Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання

2-190101-03 Дызайн (графічны)

Выкладчыцкі калектыў налічвае 115 чалавек.

Усяго ў каледжы навучаецца на дзённым аддзяленні 624 навучэнцы, на завочным – 216.