Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Лістапад 2015 10:06

У ГрДУ імя Янкі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Метадалогія і тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі»

На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19-20 лістапада 2015 года адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Метадалогія і тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі».

У рамках сустрэчы пройдуць пленарныя і тэматычныя пасяджэнні, круглыя сталы, выступяць вядучыя замежныя і айчынныя навукоўцы, тэарэтыкі і практыкі сістэмы даўніверсітэцкай адукацыі і педагагічных вымярэнняў.

Праблемнае поле канферэнцыі - рэалізацыя стратэгічных падыходаў у развіцці метадалогіі і тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі, выкарыстанне сучасных тэхналогій педагагічных вымярэнняў.

Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках наступных секцый:

- «Тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі: стратэгія, структура, змест і метады даўніверсітэцкай адукацыі, інавацыі ў прафесійнай арыентацыі моладзі, выкладанне рускай мовы як замежнай ва ўстанове вышэйшай адукацыі, напрамкі супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі партнёрскіх узаемаадносін «школа-ВНУ»;

- «Метадалогія і тэхналогіі педагагічных вымярэнняў: тэорыя і метадалогія педагагічных вымярэнняў; педагагічная дыягностыка ў даўніверсітэцкай адукацыі: вопыт і інавацыі; цэнтралізаванае тэсціраванне: магчымасці, праблемы і перспектывы».

Працоўныя мовы: руская, беларуская, англійская.

Падрабязней гл. у дадатку.

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 106 (факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі)

Тэл.: 8 (0152) 72-36-80, +375 29 781 48 62 (МТС)

E-mail: conf_mtdo@grsu.by