Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Лістапад 2015 10:00

Каложскія адукацыйныя чытанні адбудуцца ў Гродне

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў да ўдзелу ў Каложскіх адукацыйных чытаннях, прысвечаных 1000-годдзю пакутніцкага подзвігу святых благаверных князёў і пакутнікаў Барыса і Глеба і 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Канферэнцыя адбудзецца 2 снежня 2015 года.

Плануецца работа чатырох секцый:

секцыя 1. «Традыцыі і навацыі: культура, грамадства, асоба»;

секцыя 2. «Святыя верныя пакутнікі Барыс і Глеб»;

секцыя 3. «Евангельскія прыпавесці і іх адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве»;

секцыя 4. «Духоўны подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Таксама ў рамках чытанняў адбудзецца круглы стол «Выхаванне ў сучасным свеце - без рэлігіі?», на якім плануецца абмеркаванне рэлігіі ў макрасістэме сучаснай культуры, адукацыі і выхавання ў кантэксце традыцыйных каштоўнасцяў культуры і інш.

Рабочыя мовы канферэнцыі - руская і беларуская.

Заяўкі на ўдзел у Каложскіх адукацыйных чытаннях прымаюцца да 10 лістапада 2015 года на наступныя электронныя адрасы:

- настаўнікі і школьнікі - у аддзелы адукацыі, спорту і турызму адміністрацый Ленінскага (e-mail: len_roo@mail.grodno.by) і Кастрычніцкага (e-mail: oktroo_grodno@mail.grodno.by) раёнаў  г.Гродна;

- прадстаўнікі духавенства і царкоўных адукацыйных структур, брацтваў і сястрыцтваў; выкладчыкі, студэнты, навучэнцы каледжаў - на кафедру рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы:Bogdevich_ECH@grsu.by.

Падрабязнасці правядзення канферэнцыі гл. у дадатку.

Кантакты

Адрас: вул. Болдзіна, 10Б (Гімназія №2 г. Гродна)

Тэл. (у ГрДУ імя Янкі Купалы): 8 (0152) 74-43-81