Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Кастрычнік 2023 13:20

Купалаўцы прынялі ўдзел у святкаванні 105-годдзя УЛКСМ у Мінску

photo 5323806113549899445 yДэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 105-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі і 60-годдзю Беларускіх студэнцкіх атрадаў у Палацы Рэспублікі.

У Мінску адбыліся маштабныя святкаванні! Як адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, гісторыя камсамола - гэта не толькі наша мінулае і сучаснасць, гэта наша будучыня. Ігар Сяргеенка абвясціў прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства, якое сабрала вучняў з усёй Беларусі!

У Купалаўскім універсітэце таксама працягваюць слаўныя традыцыі камсамола і не абышлі бокам такую важную дату. Так, навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да «Дыялогу пакаленняў», які адбыўся на базе Гімназіі №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага горада Гродна. Удзел у ім узялі прадстаўнікі камсамольскага руху, якія падзяліліся сваімі гісторыямі і ўспамінамі.