Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Кастрычнік 2023 13:17

Купалаўцы сталі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў па танцавальным спорце

photo 5271721199770127874 yФестываль прайшоў 7-8 кастрычніка ў выставачным цэнтры Белэкспа г. Мінск.

Арганізатарам буйнамаштабнага мерапрыемства «BDA open festival» стала Беларуская асацыяцыя танца.

Танцоры-удзельнікі выступалі ў розных узроставых катэгорыях, што спрыяла навочнаму прыкладу для падрастаючых спартсменаў у прафесійным станаўленні. Майстар-клас прадэманстравалі як юніёры, так і профі.

Уразіць членаў журы змаглі і купалаўцы. Бліскучую праграму прадставілі студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Дыяна Белянкіна і выпускнік факультэта Данііл Аляшкевіч. Пара заняла I месца ў групе «Дарослыя Grand Prix».

Віншуем купалаўцаў-танцораў з выдатным вынікам і жадаем новых перамог!