Без уступных іспытаў магу паступаць пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе. Асобы, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, выпускнікі, якія маюць дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай, які пацвярджае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, а таксама асобы, якія маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай.
Па-за конкурсам на месцы, якія засталіся пасля залічэння без уступных, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па прадметах уступных іспытаў могуць паступаць удзельнікі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі 2022/2023 навучальным годзе, узнагароджаныя пахвальным водгукам. Асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у 2023 або ў 2022 годзе, маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі.
У гэты пералік уключаны 53 спецыяльнасці. Сярод іх 11 спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў Купалаўскім універсітэце:
- 6-05-0112-01 «Дашкольная адукацыя»;
- 6-05-0112-02 «Пачатковая адукацыя»;
- 6-05-0232-04 «Рамана-германская філалогія»;
- 6-05-0533-01 «Фізіка»;
- 6-05-0533-04 «Камп'ютарная фізіка»;
- 6-05-0533-06 «Матэматыка»;
- 6-05-0714-02 «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты»;
- 6-05-0715-07 «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў»;
- 6-05-0721-03 «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання»;
- 7-07-0712-01 «Электраэнергетыка і электратэхніка»;
- 7-07-0732-01 «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў».
Пастановай нумар 44 таксама ўстаноўлены пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па-за конкурсам залічваюцца асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы і прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у 2023 або ў 2022 годзе. Пры гэтым у дакуменце аб адукацыі павінна быць адзнака не ніжэйшая за 6 балаў па профільным вучэбным прадмеце.
У названы пералік уключаны 22 спецыяльнасці. У іх ліку 5 спецыяльнасцей, па якіх ажыццяўляюць набор Тэхналагічны і Лідскі каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:
- 5-04-0714-01 «Тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці»;
- 5-04-0712-01 «Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання»;
- 5-04-0714-10 «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання для вырабу хімічных прадуктаў і будаўнічых матэрыялаў»;
- 5-04-0732-01 «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў»;
- 5-04-0732-07 «Мантаж і эксплуатацыя сістэм цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі».
З падрабязнай інфармацыяй аб паступленні для атрымання вышэйшай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.