У час знаходжання прафесара кафедры адукацыйных тэхналогій у філалогіі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна, доктара філалагічных навук, Ганаровага работніка вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, Заслужанага дзеяча навукі Расійскай Федэрацыі Ларысы Мікалаеўны Бяляевай у ГрДУ імя Янкі Купалы была распрацавана праграма міжнароднага супрацоўніцтва паміж факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і філалагічным факультэтам Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна на 2018 - 2020 гг.
Прафесар Ларыса Бяляева правяла для магістрантаў 4 практыкаарыентаваных заняткі па дысцыпліне «Электронныя рэсурсы перакладчыка», якая на дадзены момант сярод беларускіх універсітэтаў выкладаецца толькі ў ГрДУ імя Янкі Купалы для магістрантаў спецыяльнасці «Прыкладная і матэматычная лінгвістыка». Заняткі прайшлі ў адкрытым фармаце, што дазволіла прыняць у іх удзел аспірантам і выкладчыкам кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, а таксама студэнтам спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый».