Традыцыйна алімпіяда прайшла ў рамках міжнароднага маладзёжнага форуму «Крэатыў і інавацыі». Гонар Купалаўскага ўніверсітэта адстойвалі студэнты 3 курса юрыдычнага факультэта Кірыл Дуньчык, Міхаіл Іёнаў і Ганна Кавальчук, Кацярына Кажаноўская і Вікторыя Маўчун.
Удзельнікам было прапанавана прайсці тэст на веданне мытнай палітыкі дзяржавы, гарантавання эканамічнай і пагранічнай бяспекі, транснацыянальнага бізнесу і гандлю, наднацыянальных арганізацый і міжнароднага права.
Пасля алімпіяды ўдзельнікі форуму адправіліся на экскурсію па тэхнічнай ВНУ, дзе ім падрабязна расказалі пра гісторыю станаўлення і развіцця ўніверсітэта.
Студэнты юрыдычнага факультэта паказалі выдатныя вынікі і па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва Ганна Кавальчук і Кацярына Кажаноўская былі ўзнагароджаны дыпломамі ІІІ ступені.
Віншуем купалаўцаў!