Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Май 2024 14:32

Устойлівае развіццё: купалаўцы наведалі адукацыйны семінар «ESG-day у Гродне»

ukfdyjtНа базе бізнес-цэнтра СЭЗ "Гроднаінвест" адбыўся семінар, прысвечаны тэме ўстойлівага развіцця, у якім прынялі актыўны ўдзел студэнты факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Праграма семінара была вельмі насычанай. Студэнты пазнаёміліся з ESG трансфармацыяй банкаўскага бізнесу, асаблівасцямі Глабальнага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь, магчымасцямі павышэння эфектыўнасці і ўстойлівасці бізнесу. Прафесійная і прыязная атмасфера садзейнічала камфортнаму абмену ведамі. Запрошаныя спікеры абмяркоўвалі магчымасці імплементацыі, прэзентавалі рэальныя кейсы інтэгравання ESG-канцэпцыі ў практычную дзейнасць айчынных арганізацый.

У прывітальным слове кіраўнік Адміністрацыі СЭЗ "Гроднаінвест" Дзмітрый Ражкоў, член клуба выпускнікоў факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта, расказаў аб бягучай дынаміцы развіцця свабоднай эканамічнай зоны ў галіне сацыяльнай і экалагічнай адказнасці, карпаратыўнага кіравання і ўстойлівага развіцця. Ён падкрэсліў, што насуперак санкцыйнаму націску беларускія прадпрыемствы актыўна пашыраюць знешнеэканамічную дзейнасць і ўкараняюць у сваю гаспадарчую дзейнасць сучасныя механізмы ўстойлівага развіцця. Адным з іх з'яўляецца ESG-канцэпцыя.

Па выніках удзелу ў бізнес-семінары "ESG-day у Гродне" ў студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання засталіся толькі станоўчыя эмоцыі і новыя веды, якімі купалаўцы змогуць скарыстацца ўжо на практыцы.

Студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Электронны маркетынг» Кацярына Кузьма:

- Спікеры прадставілі складаныя канцэпцыі ESG даступнай мовай. Прыклады з практыкі і кейсы дапамаглі лепш зразумець, як прымяняць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў бізнэсе. Хачу адзначыць высокі ўзровень арганізацыі з боку СЭЗ "Гроднаінвест": спецыяльна падрыхтаваная аўдыторыя, апаратура - усё было на вельмі высокім узроўні, - адзначыла дзяўчына.

Удзел студэнтаў 2 і 3 курса спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка" і "Электронны маркетынг" у рабоце семінара стаў магчымы дзякуючы сумесным і плённым намаганням Купалаўскага ўніверсітэта і філіяла кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу на базе Адміністрацыі СЭЗ "Гроднаінвест".