Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Люты 2024 15:57

Беларусь будучыні! Выбіраем разам: купалаўцы прымаюць удзел у Форуме маладых выбаршчыкаў

photo 5321456079244220908 yУдзельнікамі серыі дыялогавых пляцовак і сустрэч сталі больш за 100 навучэнцаў, якія ўпершыню галасуюць, з устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Учора, 1 лютага, студэнты Купалаўскага ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі двухдзённага Форума маладых выбаршчыкаў, які праходзіць у Мінску.

Праграма Форума прадугледжвае наведванне Савета Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Цэнтральнай выбарчай камісіі, сустрэчы з дэпутатамі Парламента, а таксама ўдзел будучых выбаршчыкаў у шоу-праграме «Беларусь будучыні! Выбіраем разам».

Абмеркаваць галоўную падзею года моладзь зможа сёння, у 2-гі дзень форуму. З будучымі выбаршчыкамі сустрэнуцца Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка і Міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Член Маладзёжнай рады пры ЦВК Беларусі, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марыя Паўловіч падзялілася сваімі ўражаннямі.

- Праграма форуму маладых выбаршчыкаў аказалася настолькі насычанай і цікавай, што нават не было часу расказаць пра ўсё ў сацыяльных сетках, хоць матэрыялу дастаткова! Мы змаглі не толькі ўбачыць тыя месцы, дзе абмяркоўваюць і прымаюць законапраекты, але і паразмаўляць са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Было карысна азнаёміцца з аўтарытэтнымі меркаваннямі аб сапраўдным грамадска-палітычным становішчы нашай краіны. Як сябра Моладзевага савета пры ЦВК Беларусі лічу, што такія сустрэчы важныя, бо яны спрыяюць фармаванню патрыятычных адносін да сваёй краіны і разуменню важнасці ўдзелу кожнага грамадзяніна ў выбарах, - распавяла Марыя.

 

photo 5321456079244220907 y