Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Студзень 2024 09:27

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім карэкціруюцца Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

photo 5242558161376891764 yПалажэнні ўказа накіраваны на павышэнне аб'ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў, упарадкаванне адбору на мэтавую падрыхтоўку, узмацненне канкурэнтнага складальніка пры паступленні найбольш падрыхтаванай і матываванай моладзі.

Дзелімся з вамі асноўнымі зменамі:

Змяняюцца тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне (плануецца, што яна будзе ажыццяўляцца 9-22 красавіка).

Прадугледжваецца магчымасць паступлення мэтавікоў па конкурсу сярод асобных арганізацый - заказчыкаў кадраў (у выпадку адсутнасці конкурсу па спецыяльнасці), а таксама ўвядзення для іх мінімальнага сярэдняга бала атэстата не менш як 7 (акрамя найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей).

Пашыраюцца і сістэматызуюцца льготы для паступлення адораных і матываваных абітурыентаў на спецыяльна запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці і ў рэгіянальныя ВНУ.

Урад надзяляецца паўнамоцтвамі на вызначэнне пералікаў профільных класаў і спецыяльнасцей, на якія могуць паступаць выпускнікі такіх класаў на льготных умовах.

Указам прадугледжаны іншыя нормы, якія замацоўваюць паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі для забеспячэння роўных умоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ў ВНУ і каледжы.

Міністэрства адукацыі ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа. Будзе праведзена неабходная тлумачальная работа для абітурыентаў і іх бацькоў.