На лекцыях, прачытаных на філалагічным факультэце, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры замежнай літаратуры Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта Тыгран Сімян асвятліў праблемы сучаснага горада, афармлення гарадской прасторы, адлюстравання горада ў літаратуры і ўплыву нацыянальнага эпасу на «тэкст» горада.
Лекцыі Тыграна Сержыкавіча выклікалі вялікую цікавасць як у студэнтаў і выкладчыкаў купалаўскага ўніверсітэта, так і гасцей XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі ", якая праходзіла ў гэтыя дні. Тыгран Сімян таксама прыняў удзел у канферэнцыі, дзе прэзентаваў свой даклад.