Першымі да працы ў будатрадзе прыступілі студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта. Крыху пазней да іх далучацца рабяты з усіх факультэтаў універсітэта. На працягу трэцяга працоўнага семестра ў сямі будаўнічых атрадах на аб'ектах універсітэта будуць працаваць 120 чалавек. Студэнты будуць праводзіць бягучы рамонт у аўдыторыях, месцах агульнага карыстання, жылых пакоях у інтэрнатах, добраўпарадкоўваць прылеглыя да карпусоў і інтэрнатаў універсітэта тэрыторыі.
Нагадаем, што ўсяго ў гэтым годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы плануецца працаўладкаваць каля 800 чалавек.