Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Май 2018 12:45

Выкладчыкі і навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць і праедуць на роварах і роліках па вуліцах Гродна

У дзявяты раз, пачынаючы з 2010 года, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Гуманітарны каледж арганізуе акцыю «Ідзём разам», якая стартуе 29 мая ў 18.00.

Шэсце навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа пачнецца на вуліцы Леніна, затым удзельнікі пройдуць па вуліцах Ажэшка і Савецкай. Акцыю пад дэвізам «Насустрач лету» працягне канцэртная праграма на Савецкай плошчы.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх шасці спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў каледжы, грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць на базе каледжа і валанцёры. У гэтым годзе ў акцыі «Ідзём разам» прымуць удзел і будучыя абітурыенты.

 

leto