Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Верасень 2015 10:38

Названы пераможцы турніру па тэнісе памяці акадэміка А.І. Яроцкага сярод супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы

 

  •  

    На базе тэнісных кортаў па вул. Захарава, 32 19 мая 2015 года прайшоў турнір па тэніск сярод работнікаў Гродзенскага дяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы памяці акадэміка А.І. Яроцкага.

    У спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 работнікаў ВНУ. Спартсмены былі падзелены на чатыры катэгорыі: жанчыны, мужчыны да 40 гадоў, мужчыны 40+ і мужчыны 50+.

    У катэгорыі жанчыны першынствавала старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Ганна Пятроўна Рыбачок. Другое месца заваявала вядучы эканаміст планава-эканамічнага аддзела Аксана Анатольеўна Кейко, трэцяй стала старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Віктараўна Паўлюць.

    У катэгорыі мужчыны да 40 гадоў першае месца заняў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Аркадзьевіч Абялеўскі, другое – выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Віталій Зянонавіч Побаль, трэцяе – выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталій Міхайлавіч Радзецкі.

    У катэгорыі мужчыны 40+ пераможцам стаў намеснік начальніка аддзела УВРзМ Валерый Іванавіч Ляховіч. Другое месца было аддадзена старшаму выкладчыку кафедры спартыўных дысцыплін Віталію Ігаравічу Тарасаву, трэцяе – інструктару-метадысту спартаўнага клуба Эдуарду Анатольевічу Іванову.

    У катэгорыі мужчыны 50+ перамогу атрымаў старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Аркадзій Рыгоравіч Абялеўскі. Другім стаў начальнік аўташколы «Цэнтр падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў» Сяргей Паўлавіч Егармін, трэцім – начальнік спартыўнага клуба Кірыл Іванавіч Акуліч.

    Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прызамі ад прафкама супрацоўнікаў універсітэта, а прызёры – дыпломамі ад спартыўнага клуба ГрДУ імя Янкі Купалы.