Дзелімся з вамі асноўнымі зменамі:
Змяняюцца тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне (плануецца, што яна будзе ажыццяўляцца 9-22 красавіка).
Прадугледжваецца магчымасць паступлення мэтавікоў па конкурсу сярод асобных арганізацый - заказчыкаў кадраў (у выпадку адсутнасці конкурсу па спецыяльнасці), а таксама ўвядзення для іх мінімальнага сярэдняга бала атэстата не менш як 7 (акрамя найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей).
Пашыраюцца і сістэматызуюцца льготы для паступлення адораных і матываваных абітурыентаў на спецыяльна запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці і ў рэгіянальныя ВНУ.
Урад надзяляецца паўнамоцтвамі на вызначэнне пералікаў профільных класаў і спецыяльнасцей, на якія могуць паступаць выпускнікі такіх класаў на льготных умовах.
Указам прадугледжаны іншыя нормы, якія замацоўваюць паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі для забеспячэння роўных умоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ў ВНУ і каледжы.
Міністэрства адукацыі ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа. Будзе праведзена неабходная тлумачальная работа для абітурыентаў і іх бацькоў.