Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Лістапад 2022 15:55

Удзельнікі конкурсу "Студэнт года - 2022" адправіліся ў турыстычную паездку ў Брэст

photo 2022 11 06 13 10 05У складзе экскурсійнай групы былі ўдзельнікі конкурсу "Студэнт года - 2022". Экскурсійны тур рабяты атрымалі ў якасці падарунка ад рэктара нашага ўніверсітэта Ірыны Кітурка.

Купалаўцы адправіліся ў Брэст, дзе наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць". Для іх была праведзена аглядная экскурсія па тэрыторыі комплексу, а таксама студэнты наведалі экспазіцыю "Летапіс Брэсцкай крэпасці", якая размешчана ў паўвежы Паўднёва-ўсходняй казармы Цытадэлі. У аснове экспазіцыі - трохмерныя панарамы, якія раскрываюць ключавыя эпізоды з гісторыі Брэсцкай крэпасці XIX-XX стагоддзяў.

Наступным пунктам маршруту стаў Нацыянальны парк "Белавежская пушча" - адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы. У час экскурсіі ўдзельнікі пазнаёміліся, з асаблівасцямі першабытнага лесу, яго раслінным і жывёльным светам, палюбаваліся азёрамі і рознымі ландшафтамі, убачылі 600-гадовы дуб, 350-гадовую сасну, гістарычныя помнікі. Цікавым момантам экскурсійнай праграмы стала наведванне "Музея народнага побыту і старажытных тэхналогій". У ім прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку і начынне, без якіх яшчэ не так даўно было неймаверным існаванне сельскага насельніцтва. Незабыўныя эмоцыі пакінулі вальеры з жывёламі. Яны размяшчаюцца недалёка ад Музея прыроды і займаюць плошчу каля 20 гектараў.

Падчас паездкі студэнты яшчэ раз узгадалі самыя яркія моманты конкурсу, а таксама нацешыліся сяброўскай атмасферай, якая панавала на працягу ўсёй экскурсіі.

Удзельнікі выказваюць падзяку рэктару ўніверсітэта Ірыне Фёдараўне, за тое, што падарыла ім такое цікавае і незабыўнае падарожжа. Асобнае дзякуй ад удзельнікаў конкурсу Рэгіянальнаму цэнтру турызму за якасную арганізацыю экскурсійнай праграмы.