Студэнты інтэрната № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Love is». Студэнтам неабходна было праявіць сваю кемлівасць, паказаць усе свае таленты і прадэманстраваць добрае пачуццё гумару.
У галерэі «Universum» ГрДУ імя Янкі Купалы 15 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі «Новы погляд».
У актавай зале царкоўна-парафіяльнага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбыўся кірмаш «Час дабра», накіраваная на падтрымку цяжкахворых дзяцей. У мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы 12 лютага 2016 года навесдалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Таццяну Іванаўну Разгуляеву. Сустрэчу арганізавала старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Тамара Аляксандраўна Дабрыян ў рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
У сярэдняй школе № 2 імя М.П. Масонава г. Свіслач 13 лютага 2016 года прайшоў семінар «Арганізацыя навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы з адоранымі навучэнцамі». Арганізатарамі сустрэчы выступілі выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Упершыню студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Беларускім нацыянальным адборачным раўндзе конкурсу імя Ф. Джэсапа, які прайшоў у Мінску. Купалаўскую ВНУ на конкурсе прадставілі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" - Марына Нікіфарэнка і Мейліс Тачмамедаў. Суправаджальнікам каманды выступіла старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Сяргееўна Габец.
У Гімназіі № 1 г. Гродна прайшло традыцыйнае міждысцыплінарнае навуковае мерапрыемства «Новыя філаматы», якое адкрывае шлях у навуку маладым людзям не толькі з Беларусі, але і суседніх усходнееўрапейскіх краін. У гэтым годзе ў канферэнцыі прынялі ўдзел 172 навучэнцы школ Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама школьнікі з Расіі, Літвы і Эстоніі.
Каманда факультэта біялогіі і экалогіі, якая перамагла ў мінулым годзе ў намінацыі «Прарыў XX-годдзя» на конкурсе мастацкай самадзейнасці першакурснікаў «Alma-mater - любоў з першага курсу», у якасці падарунка атрымала сертыфікат на турыстычную паездку ад суарганізатараў конкурсу - прафкама студэнтаў і ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы. Нядаўна студэнты скарысталіся магчымасцю і наведалі замкі Беларусі.
На сустрэчу, якая прайшла напярэдадні памятнай даты - 12 лютага 2016 года, былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты і ўдзельнікі баявых дзеянняў.
Гродзенскае абласное дабрачыннае аб'яднанне «Гродзенскі цэнтр абароны жыцця і сям'і «РадзiМа» і дабрачынны фонд абароны жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» правялі ў парафіяльным комплексе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора семінар «Актуальныя праблемы аказання дапамогі цяжарным жанчынам у крызіснай сітуацыі. Айчынны і міжнародны вопыт». У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Разам з выкладчыкамі кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Ірынай Рыгораўнай Краскоўскай і Таццянай Уладзіміраўнай Чаркес замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы 9 лютага 2016 года пабывалі з экскурсіяй у Музеі гісторыі пажарнай службы.
Купалаўцы атрымалі ўзнагароды за паспяховую падтрымку іміджу факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы на высокім узроўні.
У ліцэі № 1 г. Ліда адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства «Час выбіраць свой шлях» для школьнікаў 10-11 класаў, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі вядучых ВНУ краіны.
У эфір тэлеканала АНТ 8 лютага 2016 года выйшаў чарговы выпуск аналітычнай праграмы «Дело принципа», у якой прыняў удзел загадчык кафедры паліталогіі, прафесар, доктар палітычных навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Мікалаевіч Ватыль.
Вядучы дызайнер фотацэнтра «Мега» Дзяніс Серада правёў навучальны семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў фатаграфіі» для студэнтаў 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну спецыяльнасці «Дызайн (графічны)».
Выкладчыкі кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі правялі прафарыентацыйную сустрэчу са школьнікамі выпускных класаў гімназіі № 6 г. Гродна.
Навучэнцы сярэдняй школы № 13 г. Гродна прынялі прысягу на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Урачыстыя словы клятвы вучні прававых і мытнага класаў вымавілі ў прысутнасці службовых асоб Гродзенскай рэгіянальнай мытні, прадстаўнікоў рэгіянальных структур МУС, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, бацькоў і педагогаў школы.
Разам са старшым выкладчыкам кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Ірынай Рыгораўнай Краскоўскай замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія прыехалі на навучанне з Лівана, Кітая, В'етнама, Туркменістана і Уганды, пабывалі ў доме-музеі беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа 2 лютага 2016 года правялі выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Гродне адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Сямейныя традыцыі ў выхаванні дзяцей». Арганізатарамі сустрэчы выступілі загадчык філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Мікалаеўна Куроўская, загадчык Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 89 г. Гродна Жанна Канстанцінаўна Вайцехоўская і галоўны рэдактар часопіса «Планета - сям'я» Яўгеній Яўгеньевіч Крыцкі (г. Мінск).
У рамках мерапрыемства, якое прайшло 30 студзеня 2016 года, адбылася сустрэча абітурыентаў з кіраўніцтвам факультэта і выкладчыкамі.
У Беларусі ў перыяд з 23 студзеня па 1 лютага 2016 года праходзіў другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. У Гродзенскай вобласці было зарэгістравана каля 7 тысяч будучых абітурыентаў, якія напісалі больш за 14 тысяч тэстаў.
Практыка-арыентаваны семінар для кіраўнікоў гандлёвых арганізацый «Праблемы развіцця арганізацый гандлю ў сучасных умовах: тыповыя памылкі і спосабы іх ухілення» прайшоў 28 студзеня 2016 года на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі і прадстаўнікі буйных гандлёвых прадпрыемстваў г. Гродна і Гродзенскай вобласці.
АСМ-мікраскоп NtegraEx з галоўкай SFC113NTF прызначаны для вымярэння тапаграфіі паверхні кантактным і бескантактавым метадамі, а таксама вывучэння электрычных і магнітных уласцівасцяў паверхняў. Сістэма дазваляе выконваць сілавую і электрычную літаграфію на паверхнях узораў.
Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы 28 студзеня 2016 года разам з выкладчыкамі кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін А.І. Білюценка, І.Г. Краскоўскай, Т.У. Чаркес і Л.М. Шумской наведалі экспазіцыю лялек гродзенскай ремесніцы Галіны Жамчужнікавай.
З 17 па 22 студзеня 2016 года ў г. Санкт-Пецярбург прайшоў XIII Міжнародны фестываль-конкурс «Віртуозы гітары».
Выкладчыкі кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэліся з навучэнцамі выпускных класаў СШ № 37 г. Гродна. Мерапрыемства наведалі больш за 30 школьнікаў, якія жадаюць атрымаць кваліфікацыю перакладчыка і спецыяліста па міжкультурных камунікацыях.
У студзені 2016 года на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры падтрымцы ІТ Акадэміі для дарослых быў арганізаваны майстар-клас «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі».
У снежні 2015 года і студзені 2016 года прайшла паспяховая абарона дысертацый загадчыка кафедры спартыўных дысцыплін Віталя Уладзіміравіча Храмава і старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Алены Вячаславаўны Знатнавай.
З 11 да 15 студзеня 2016 года ў Гродне праходзіў трэці абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, удзельнікамі якой сталі больш за 70 школьнікаў горада і вобласці. Алімпіяда была арганізавана на базе Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя І. Шчаснага.
На базе Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва і СШ № 23 г. Гродна 11-14 студзеня 2016 года праходзіў трэці тур (абласны) рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і хіміі сярод навучэнцаў сярэдніх школ.
У Гродне прайшоў абласны тур рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўству, у рамках якога былі вызначаны пераможцы і прызёры.
На базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 14 студзеня 2016 года прайшоў майстар-клас «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі».
У вучэбна-метадычным кабінеце адукацыйных тэхналогій педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы 21 студзеня 2016 г. адкрылася выстава творчых работ студэнтаў спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».
У рамках прафарыентацыйнай працы ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта з вучаніцамі сярэдняй школы № 3 г.п. Зэльва, удзельніцамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве Аляксандрай Рудай і Лідзіяй Памозкавай.
У суботу, 16 студзеня 2016 года, на кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
Навучэнцы 1 курса хіміка-тэхналагічнага аддзялення Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы 12 студзеня 2016 года прынялі ўдзел у квэст-гульні «У зАмкУ. За 7-ю пячаткамi», якая праходзіла ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя акадэміка Я.Ф. Карскага.
У рамках правядзення абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове ў 2016 годзе выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства са школьнікамі 10-11 класаў Гродзенскай вобласці.
У Гродне 12-13 студзеня 2016 г. праходзіў III (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па матэматыцы. Слухачы падрыхтоўчых курсаў «Стандарт-Олимп» і майстар-класаў па рашэнні алімпіядных задач факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі высокія вынікі і атрымалі 14 дыпломаў i 5 пахвальных водгукаў.
У Маскве ў дзяржаўнай выставачнай зале «Тушына» адкрылася персанальная фотавыстава старшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, магістра гістарычных навук Сяргея Паўлавіча Марозава «Ад заходу да світання».
З 21 снежня 2015 года па 11 студзеня 2016 года ў інтэрнатах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праходзіў конкурс на лепшую спартыўную фатаграфію «Спорту - Так!» сярод студэнтаў.
У актавай зале сярэдняй школы № 38 г. Гродна 15 студзеня 2016 года адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 90-гадоваму юбілею з дня нараджэння Ганаровага жыхара г. Гродна, франтавіка і ветэрана Узброеных Сіл, палкоўніка ў адстаўцы Мікалая Ільіча Лагуткіна. У сустрэчы прыняў удзел актыў курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з камандзірам батальёна курсантаў падпалкоўнікам Яўгеніем Анатольевічам Скіба.
У канцы 2015 года пабачыла свет новае навукова-даведачнае выданне «Планета ідэй. Трансгранічны трансфер ведаў у галіне прыцягнення інвестыцый для прыгранічнага турызма. Польшча - Беларусь - Украіна: ад задумы да рэалізацыі», падрыхтаванае калектывам аўтараў з Беларусі, Польшчы і Украіны.
У інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы (вул Пралетарская, 16) адбылася сустрэча «Па старонках літаратурнай Гродзеншчыны», арганізаваная супрацоўнікамі кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта: загадчыкам кафедры Ірынай Мікалаеўнай Кавінкінай, дацэнтам Ганнай Уладзіміраўнай Крофт і старшым выкладчыкам Аленай Канстанцінаўнай Гачко.
Студэнты 2 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы пазнаёмілі сваіх аднакурснікаў і замежных студэнтаў з традыцыямі і абрадамі, звязанымі з сустрэчай Новага года і Каляд у Беларусі.
Паводле распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2015 года № 211-РП «Аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2016 год» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных» кандыдату юрыдычных навук, дацэнту кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аваку Міхайлавічу Вартаняну прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У рамках пасяджэння Каардынацыйнага савета факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў у адпаведнасці з канцэпцыяй практыка-арыентаванай адукацыі.
У сярэдняй школе № 13 г. Гродна адбылася сустрэча кіраўніцтва ўстановы, прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і начальніка аддзела кадраў Гродзенскай рэгіянальнай мытні Алены Аляксандраўны Кавалеўскай з бацькамі і школьнікамі 10-х і 11-х прававых і мытных класаў.
У перыяд з 7 па 31 снежня 2015 года на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў турнір па дартсе.