У рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка на базе факультэта псіхалогіі 18-19 сакавіка 2016 года прайшоў навукова-практычны семінар «Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў у кантэксце павышэння практыка-арыентаванасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі».
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года наведалі старшакласнікі з Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» загадчык кафедры прававога рэгулявання эканомікі і фінансаў, доктар юрыдычных навук, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Алена Вадзімаўна Чэрнікава з 16 па 18 сакавіка 2016 года наведала юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Першынства факультэта фізічнай культуры па валейболе сярод студэнтаў у ГрДУ прайшло імя Янкі Купалы.
На інжынерна-будаўнічым факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
У рамках Дзён навукі і творчасці на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы кафедра натуральна навуковых і лінгвістычных дысцыплін правяла літаратурна-мастацкую вечарыну «Творца ў часе і па-за часам», прысвечаную 120-годдзю з Дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Студэнты 1-3 курсаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы разам са сваімі куратарамі і выкладчыкамі наведалі кінатэатр «Чырвоная зорка», дзе купалаўцы паглядзелі фільм «Дзяржаўная мяжа: ілжывая мэта».
Нацыянальнае ірландскае свята адзначылі на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства».
Аркестр рускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спецыяльнага музычнага інструмента Ганны Уладзіміраўны Зайцавай прыняў удзел у адборачным туры абласнога агляду-конкурсу калектываў інструментальнага жанру. Конкурс праводзіўся 11 сакавіка 2016 года ў Цэнтры культуры г. Гродна.
Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пабывалі на выставе «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы», якая праходзіць у Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Арганізатарам экскурсіі выступіла старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Таццяна Уладзіміраўна Чаркес.
Намеснік дэкана па вучэбнай працы факультэта псіхалогіі Любоў Аляксандраўна Сямчук, выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Сяргей Аляксандравіч Іваноў і магістр псіхалогіі Таццяна Андрэеўна Цюфанава 9 сакавіка 2016 года правялі выязную прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі выпускных курсаў гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 сакавіка 2016 года адбыліся спаборніцтвы па шашках сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка.
На базе юрыдычнага факультэта БДУ прайшла Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У Гродне 9-10 сакавіка 2016 года прайшлі гульні другога тура Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі (РСБЛ) сярод жаночых каманд. Па выніках спаборніцтваў студэнткі купалаўскай ВНУ атрымалі перамогу над суперніцамі з іншых вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Пры падтрымцы першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» 9 сакавіка 2016 года на інжынерна-будаўнічым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся штогадовы турнір па брэйн-рынгу, удзельнікамі якога сталі 12 каманд.
Каля 80 навучэнцаў са школ і гімназій горада Гродна і вобласці прынялі ўдзел у канферэнцыі «Фізіка вакол нас», якая адбылася 10 сакавіка 2016 года на базе фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Упершыню Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня арганізаваў і правёў Міжнародную алімпіяду па матэматыцы CalculusWorldCup. У турніры прынялі ўдзел больш за 50 тысяч студэнтаў з 500 універсітэтаў свету. Сярод удзельнікаў каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, якая прадстаўляла на спаборніцтвах родную ВНУ і краіну адначасова.
Клуб маладой сям'і 5 сакавіка 2016 года арганізаваў сустрэчу са студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікі сабраліся, каб абмеркаваць адносіны паміж мужчынам і жанчынай.
Чарговае пасяджэнне гарадскога тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання» адбылося 4 сакавіка 2016 года. Арганізатарамі сустрэчы выступілі выкладчыкі аб'яднання кафедраў сацыяльна-гуманітарных навук ГрДУ імя Янкі Купалы.
Рэдактар газеты «Гродзенскі ўніверсітэт» Ірына Міхайлаўна Герасімовіч і студэнты спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у працы VII Міжнароднага семінара-практыкума «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі».
Каля 120 юных спартсменаў з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці 5 сакавіка 2016 года наведалі Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы.
Міжнародны семінар «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: сацыякультурная функцыя» адбыўся на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта, настаўнікі школ г. Гродна, а таксама гродзенскія пісьменнікі.
Удзел у працы аўтарскіх курсаў прынялі 18 настаўнікаў матэматыкі са школ і гімназій Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці і 17 педагогаў са школ і гімназій Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
У г. Масква прайшлі Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы навукі і адукацыі» і XXVIII Міжнародная выстава-прэзентацыя вучэбна-метадычных выданняў у Расійскай Акадэміі Прыродазнаўства.
Больш за 15 студэнтаў факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі школы і каледжы 17 гарадоў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей.
Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і беларускія студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі творчую майстэрню па вырабу сувеніраў ручной работы ў тэхніцы кававай цацкі. Майстар-клас правяла старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Ларыса Леанідаўна Скварцова.
Мерапрыемства арганізавалі і правялі дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч і старшы выкладчык кафедры Таццяна Міхайлаўна Гімпель.
У рамках круглагадовай спартакіяды - 2016 на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод пастаяннага складу курсантаў.
У апошні дзень лютага на юрыдычным факультэце прайшоў інтэлектуальны турнір «Універсітэт: учора, сёння, заўтра», прымеркаваны да Дня нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 19 каманд студэнтаў.
Літаратурна-музычная імпрэза «Дай, мова беларуская, руку…», прысвечаная Дню роднай мовы, адбылася 22 лютага 2016 года на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.
У лютым 2016 года замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў суправаджэнні выкладчыкаў кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін пабывалі на тэлерадыёкампаніі «Гродна».
У аграгарадку Квасоўка Гродзенскага раёна 20-21 лютага 2016 года прайшло першынства Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод дзяўчат 1996-1999 года нараджэння. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Гродзенскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага раёнаў і г. Гродна.
Студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы правялі традыцыйную акцыю «Далучайся!». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Мікалаеўна Лапкоўская і выкладчык кафедры Марына Іосіфаўна Лойка.
У стралковым ціры Аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята адбылося першынства ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сярод пастаяннага складу па стральбе са штатнай зброі.
У пачатку лютага 2016 года на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адкрылася Школа юнага псіхолага. Мэта работы школы - пазнаёміць старшакласнікаў Гродна з рознымі псіхалагічнымі напрамкамі і дапамагчы авалодаць практычнымі навыкамі ўзаемадзеяння з людзьмі.
Фотавыстава «Храмы Гродзеншчыны» адкрылася ў Гродне 22 лютага 2016 года. У экспазіцыі можна ўбачыць работы ўдзельнікаў народнага фотаклуба «Гродна», у тым ліку і старшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, члена Саюза фатографаў Беларусі Сяргея Паўлавіча Марозава.
У інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы па армрэслінгу. У турніры прынялі ўдзел беларускія і замежныя студэнты.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 20 лютага 2016 года ў рамках Дня адчыненых дзвярэй ваеннага факультэта прайшло гарадское прафарыентацыйнае мерапрыемства «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць». Удзельнікамі акцыі сталі навучэнцы школ Гродна і Гродзенскай вобласці.
У інтэрнаце № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся конкурс «Mister International BLK-3 2016».
Прафілактычная гутарка са студэнткамі прайшла ў інтэрнаце № 5 ГрДУ імя Янкі Купалы. Перад дзяўчатамі з лекцыяй «Пра жанчыну і рэпрадуктыўнае здароўе» выступіў акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі № 5 г. Гродна Мікалай Мікалаевіч Гулько.
Студэнты інтэрната № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Love is». Студэнтам неабходна было праявіць сваю кемлівасць, паказаць усе свае таленты і прадэманстраваць добрае пачуццё гумару.
У галерэі «Universum» ГрДУ імя Янкі Купалы 15 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі «Новы погляд».
У актавай зале царкоўна-парафіяльнага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбыўся кірмаш «Час дабра», накіраваная на падтрымку цяжкахворых дзяцей. У мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы 12 лютага 2016 года навесдалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Таццяну Іванаўну Разгуляеву. Сустрэчу арганізавала старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Тамара Аляксандраўна Дабрыян ў рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
У сярэдняй школе № 2 імя М.П. Масонава г. Свіслач 13 лютага 2016 года прайшоў семінар «Арганізацыя навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы з адоранымі навучэнцамі». Арганізатарамі сустрэчы выступілі выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Упершыню студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Беларускім нацыянальным адборачным раўндзе конкурсу імя Ф. Джэсапа, які прайшоў у Мінску. Купалаўскую ВНУ на конкурсе прадставілі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" - Марына Нікіфарэнка і Мейліс Тачмамедаў. Суправаджальнікам каманды выступіла старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Сяргееўна Габец.
У Гімназіі № 1 г. Гродна прайшло традыцыйнае міждысцыплінарнае навуковае мерапрыемства «Новыя філаматы», якое адкрывае шлях у навуку маладым людзям не толькі з Беларусі, але і суседніх усходнееўрапейскіх краін. У гэтым годзе ў канферэнцыі прынялі ўдзел 172 навучэнцы школ Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама школьнікі з Расіі, Літвы і Эстоніі.
Каманда факультэта біялогіі і экалогіі, якая перамагла ў мінулым годзе ў намінацыі «Прарыў XX-годдзя» на конкурсе мастацкай самадзейнасці першакурснікаў «Alma-mater - любоў з першага курсу», у якасці падарунка атрымала сертыфікат на турыстычную паездку ад суарганізатараў конкурсу - прафкама студэнтаў і ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы. Нядаўна студэнты скарысталіся магчымасцю і наведалі замкі Беларусі.
На сустрэчу, якая прайшла напярэдадні памятнай даты - 12 лютага 2016 года, былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты і ўдзельнікі баявых дзеянняў.
Гродзенскае абласное дабрачыннае аб'яднанне «Гродзенскі цэнтр абароны жыцця і сям'і «РадзiМа» і дабрачынны фонд абароны жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» правялі ў парафіяльным комплексе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора семінар «Актуальныя праблемы аказання дапамогі цяжарным жанчынам у крызіснай сітуацыі. Айчынны і міжнародны вопыт». У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.