У рамках практыка-арыентаванага навучання першыя лекцыі студэнтам прачыталі спецыялісты-практыкі: члены Каардынацыйных саветаў факультэтаў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў - заказчыкаў кадраў.
Усяго па выніках конкурсу міжнародных праектаў 2017 года ў рамках праграмы Erasmus + «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі» для атрымання фінансавання было ўхвалена тры праекты з удзелам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, у двух з якіх партнёрам выступіць ГрДУ імя Янкі Купалы.
Каля 30 тысяч аматараў бегу 10 верасня прымуць удзел у Мінскім паўмарафоне. У ліку ўдзельнікаў дэлегацыя супрацоўнікаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках святкавання Дня нараджэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адбыўся адкрыты дыялог "15 гадоў разам!»
Форум праходзіў 24-26 жніўня ў Варшаве на базе Універсітэта сацыяльных і гуманітарных навук і сабраў навукоўцаў, педагогаў і студэнтаў з Польшчы, Расіі, Украіны, Венгрыі і Беларусі.
За перамогу ў IV Міжнародным конкурсе навукова-метадычных і выпускных кваліфікацыйных работ «ГНОЗИС» змагаліся 138 прадстаўнікоў навучальных устаноў Беларусі, Казахстана і Расіі, у тым ліку студэнты, магістранты і выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Заняткі стартуюць 1 кастрычніка і завершацца ў маі 2018 года.
Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сабраліся на Урачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, каб падвесці вынікі работы і вызначыць планы на новы навучальны год.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння учорашніх абітурыентаў у першакурснікі. Сёння, 30 жніўня, амаль 600 хлопчыкаў і дзяўчынак сталі членамі вялікай акадэмічнай сям'і almamater.
Навучальны семінар па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.Супрацоўнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі і паказалі акадэмічнай супольнасці ўніверсітэта, як дзейнічаць пры пажары.
Стажыроўка праходзіла ў Габрэйскім універсітэце ў Іерусаліме і адбылася дзякуючы запрашэнню дырэктара праграм у постсавецкіх краінах і Еўропе Цэнтра вывучэння яўрэйскай цывілізацыі доктара Сямёна Гольдзіна.
Сустрэча прайшла 29 жніўня ў рамках Адзінага дня інфармавання і была прысвечана актуальных пытаннях беларускай адукацыі і шляхах іх вырашэння.
Прадстаўнікі Пасольства наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з мэтай наладжвання міжасобасных кантактаў і абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва.
Пра гэта стала вядома 26 жніўня. Студэнтка факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Жук прынесла ў скарбонку студэнцкай зборнай Беларусі трэці залаты медаль Сусветных гульняў па скачках з шастом.
Рэспубліканскі педсавет прайшоў у Мінску 23-24 жніўня і сабраў больш за 800 чалавек. У ім прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска.
Заключныя матчы IV чэмпіянату Гродзенскай вобласці па пляжным футболе 2017 года прайшлі ў Слоніме і сабралі восем каманд.
Пра гэта стала вядома 22 жніўня. Нагадаем, што сусветныя спаборніцтвы праходзяць у сталіцы Францыі і працягнуцца да 26 жніўня.
Стажыроўка была арганізавана ў рамках праграмы Erasmus + на працягу вясновага семестра 2016/2017 навучальнага года. Магістранты спецыяльнасці «Прыкладны камп'ютарны аналіз дадзеных» факультэта эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта Мікіта Журневіч і Ганна Ланеўская набылі вопыт навучання за мяжой і веды ў сферы эканомікі.
Галоўны сусветны форум адбудзецца 21-26 жніўня ў Парыжы, дзе збяруцца наймацнейшыя барацьбіты планеты. У склад нацыянальнай зборнай Беларусі ўключаны дзевяць спартсменаў Гродзенскай вобласці, сярод іх - чатыры студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Школа праходзіла ў Маскве на базе Расійскай акадэміі навук і была арганізавана Дзяржаўным акадэмічным універсітэтам гуманітарных навук і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Форум сабраў магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў з Беларусі і Расіі, у ліку якіх выкладчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму купалаўскага ўніверсітэта Ілья Сульжыцкі.
Спаборніцтвы праходзілі ў ландшафтным заказніку «Мазырскія яры» 12-13 жніўня. У гэтым годзе ўдзельнікамі чэмпіянату сталі члены Беларускай федэрацыі арыенціравання ў складах зборных абласцей і клубаў.
На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 15 па 25 жніўня арганізаваны міжнародныя трэніровачныя зборы па спартўным праграмаванні. Іх ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі міжнароднага праекта «Moscow Workshops ACM ICPC» і Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (МФТІ).
Першыя сем дзён знаходжання ў Гродне для 53 замежнікаў, якія прыехалі вывучаць рускую мову ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, сталі часам спазнанняў, яркіх уражанняў і новых знаёмстваў.
Во время встречи стороны обсудили перспективы двустороннего сотрудничества.
З 4 па 6 ліпеня на базе Цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман" у Гродне праходзіў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, дзе студэнты-купалаўцы паказалі добрыя вынікі.
У траўні-чэрвені 2019 года Гродна прыме найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні.
Маладзёжна-забаўляльны цэнтр «Галактыка» 10 жніўня сабраў у сваіх сценах удзельнікаў студэнцкіх атрадаў Гродна на турнір па боўлінгу «BattleSTRIKE». За перамогу ў спаборніцтвах па традыцыі змагаліся студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Форум быў прысвечаны геокультурнай прасторы, у прыватнасці, смарт-тэхналогіям у адукацыі і соцыуме. Мерапрыемства прайшло ў батумскім дзяржаўным універсітэце імя Шота Руставелі і сабрала удзельнікаў з больш чым 10 краін Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі.
У Тэхналагічным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працягваецца прыём дакументаў для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове.
Мерапрыемствы пройдуць у Гродзенскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю 11 жніўня ў рамках «Дзён дабра».
Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва.
Асаблівасцю спаборніцтваў стала тое, што яны праходзілі ноччу ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп». Удзел у чэмпіянаце прынялі прафесійныя спартсмены і аматары экстрэмальнага арыентавання.
Імі сталі дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталій Маклакоў і аспірант, выкладчык-стажор кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык.
Трэці раз Летняя школа рускай мовы стартуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У гэтым годзе яна збірае рэкордную за ўвесь час правядзення колькасць удзельнікаў: 53 замежніка пачнуць вывучэнне рускай мовы і знаёмства з беларускай культурай сёння, 7 жніўня.
VII Міжнародны тыдзень абмену супрацоўнікамі ў рамках праграмы ERASMUS + праводзіўся на базе Універсітэта Мікаласа Рамэрыса ў Вільні (Літва) з 3 па 7 ліпеня 2017 года.
4 ліпеня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з дзелавым візітам наведалі прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Польшча.
У рамках праграмы акадэмічных абменаў «Erasmus +» запрошаны выкладчык Ярамір Хармачак з Універсітэта Палацага у г. Аламоуц (Чэхія) прачытаў цыкл лекцый на факультэце эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта.
Адпаведны семінар прайшоў у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 18 ліпеня. Яго ўдзельнікамі сталі работнікі сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў, а таксама ўпраўленні (аддзелаў) выхаваўчай работы з моладдзю устаноў вышэйшай адукацыі Гродна.
Дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з першым прарэктарам Ірынай Кітурка сустрэлася з прадстаўнікамі Гранадскага ўніверсітэта падчас Міжнароднага тыдня навучання супрацоўнікаў Staff Training Week, якая ў 9-ы раз сабрала ўдзельнікаў з 15 краін Еўропы, Афрыкі, Азіі і Блізкага Ўсходу. Дэлегаты купалаўскага ўніверсітэта сталі адзінымі прадстаўнікамі сярод беларускіх ВНУ на гэтым буйным мерапрыемстве.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.
Буйное маладзёжнае мерапрыемства ў 26-ы раз аб'яднала звыш 600 актыўных, ініцыятыўных, спартыўных і таленавітых маладых людзей з Беларусі, Латвіі і Расіі пад дэвізам «25 гадоў разам - насустрач XIX Сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў». Па традыцыі форум прайшоў на Кургане Дружбы ў Віцебскай вобласці.
Знаходка выяўлена на Крывінскім тарфяніку, які з'яўляецца адным з унікальных комплексаў неаліту - бронзавага веку на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Тут знаходзяцца 10 археалагічных помнікаў IV-II тыс. да нашай эры, дзякуючы якім у рэгіёне магчыма стварэнне непарыўнай культурна-храналагічнай рэканструкцыі перыяду амаль у 3,5 тыс. гадоў.
Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Самсун ў Турцыі. Тут беларускія спартсмены заваявалі 16 узнагарод. Дзве з іх належаць выпускніку факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандру Чарняку.
На базе Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА) 20 ліпеня прайшла нарада пад кіраўніцтвам Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч.
Трэнінг праходзіў у Левенскім каталіцкім універсітэце ў Тэхналагічным кампусе г. Остэндзе (Бельгія) у рамках праекта Erasmus + "Удасканаленне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах».