Напярэдадні 39-й гадавіны з дня Чарнобыльскай трагедыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася дыялогавая пляцоўка, дзе спікерамі сталі людзі, якія напрамую сутыкнуліся з катастрофай. Нягледзячы на той боль, які перажылі, яны без ценю сумневу распавядаюць аб сваім лёсе.