View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

13230 6На базе Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» 15 лютага 2016 года прайшоў фінальны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». У мерапрыемстве, якое праходзіла ў фармаце «Шоў тэхналогій: выстава маладзёжных інавацый-2016», прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

13204 11Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у працы выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнне прайшло ў Гродне 12 лютага 2016 года.

13164 2На сустрэчу, якая прайшла напярэдадні памятнай даты - 12 лютага 2016 года, былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты і ўдзельнікі баявых дзеянняў.

13159 2Супрацоўнікі адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання, студэнцкага гарадка і спартыўнага клуба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 лютага 2016 года сустрэліся з калегамі з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

13136 2Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2016 года зацвердзіў рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучоных ступеняў кандыдатаў навук. Таксама Прэзідыум ВАК па хадайніцтву вучонага савета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняў пастанову аб прысваенні вучоных званняў дацэнтаў.

13128 6У Беларусі выйшла ў свет кніга «Гонар Беларусі. Маладыя, таленавітыя, адораныя». Выданне прысвечана лаўрэатам і стыпендыятам спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама адораных навучэнцаў і студэнтаў.

13112 11Адзначыць Свята вясны, якім па традыцыі лічыцца кітайскі Новы год, 8 лютага 2016 года запрасілі кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ.

13106 8У рамках святкавання кітайскага Новага года ў галерэі «Universum» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу. Новая экспазіцыя карцін прысвечана 100-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Аўтар работ - гарадзенская мастачка Марына Эльяшэвіч.

13089 2Гарадскі этап прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016» адбыўся ў Гродне. Конкурс праходзіў у два этапы, яго ўдзельнікамі сталі 79 каманд, у склад якіх увайшлі пракуроры, педагогі, выхавальнікі, медыкі, следчыя, швачкі, бібліятэкары, электраманцёры і многія іншыя.

13073 1Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 2016 года зацвердзіў рашэнне савета па абароне дысертацый на прысуджэнне вучоных ступеняў кандыдата навук.

13055 2Паводле рэйтынгу Webometrics, апублікаванаму ў пачатку лютага 2016 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў другім сярод беларускіх ВНУ і цяпер знаходзіцца на 2091-м месцы ў сусветным рэйтынгу.

13039 6У малой зале Палаца Рэспублікі 30 студзеня 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».

13028 7У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 29 студзеня 2016 года адбыўся 19-ы выпуск магістрантаў. Дыплом магістра атрымалі 86 выпускнікоў, з іх чатыры ўпершыню сталі магістрамі па спецыяльнасці «Воінскае навучанне, баявая падрыхтоўка, ваенная педагогіка і псіхалогія, кіраванне паўсядзённай дзейнасцю войскаў».

13014 2У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў напярэдадні Дня беларускай навукі, 27 студзеня 2016 г., ушаноўвалі навукоўцаў Гродзеншчыны.

12978 2У Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 21 студзеня 2016 года адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 20-годдзю Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай поптрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.