Урачыстае пасяджэнне, якое аб’яднала рэктарат, вучоных, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў, адбылося 27 лютага. На галоўнай сцэне ўшаноўвалі купалаўцаў, якія актыўна працуюць на карысць Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.