Віцебскі дзяржаўны ордэны Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт запрашае студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у Адкрытым конкурсе ваенна-патрыятычнай песні.Творчы праект накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і развіццё грамадзянскай пазіцыі.
Творчае спаборніцтва пройдзе 25 і 26 лістапада. Сёлета яно прысвечана 5-годдзю з дня ўтварэння ваенна-патрыятычнага клуба «Служу Айчыне» і Году беларускай жанчыны.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: «Ваенна-патрыятычная песня» і «Беларусь мая адзіная і родная».
Хто можа прыняць удзел?
Да ўдзелу запрашаюцца сольныя выканаўцы і творчыя калектывы, у склад якіх уваходзяць студэнты, навучэнцы і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі. Агульная колькасць удзельнікаў ад адной навучальнай установы – не больш за 8 чалавек.
Як падаць заяўку
Да 15 лістапада даслаць заяўку на адрас электроннай пошты: vpk@vsmu.by
Да 18 лістапада даслаць аўдыё- і відэаматэрыялы для выступлення на электронную пошту: studclub@vsmu.by
Запрашаем купалаўцаў узяць удзел, ушанаваць памяць герояў і выказаць любоў да роднай краіны!
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці ў Палажэнні.