Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'явіла аб старце рэспубліканскага конкурсу «Адукацыйны імпульс: за якасць, прафесіяналізм і патрыятызм у асвятленні адукацыі». Праект накіраваны на выяўленне лепшага медыякантэнта аб айчыннай сістэме адукацыі.
Конкурс праводзіцца для фармавання пазітыўнага іміджу сістэмы адукацыі, папулярызацыі дасягненняў педагогаў і навучэнцаў, а таксама для стымулявання якаснага асвятлення адукацыйнай дзейнасці ў СМІ і на лічбавых рэсурсах. Праект закліканы выявіць і заахвоціць найлепшыя ўзоры журналісцкай працы і аўтарскага кантэнту.
Хто можа прыняць удзел:
Журналісты і рэдакцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных і электронных СМІ, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь.
Аўтары інтэрнэт-рэсурсаў, блогеры, адміністратары тэматычных паблікаў і спецыялісты па стварэнні лічбавага кантэнту.
Педагагічныя работнікі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, якія самастойна ствараюць медыяматэрыялы.
Намінацыі конкурсу:
«Лепшыя працы ў друкаваных СМІ»;
«Лепшыя работы ў вяшчальных электронных СМІ (тэлебачанне, радыё)»;
«Лепшыя работы ў сеткавых электронных СМІ (інтэрнэт-выданні, сайты інфармацыйных агенцтваў)»;
«Лепшыя працы ў рэгіянальных СМІ».
Умовы і этапы правядзення:
Конкурс уключае ў сябе адборачны этап (прыём матэрыялаў праходзіць з 1 студзеня па 30 лістапада) і заключны этап (падвядзенне вынікаў у снежні).
Для ўдзелу неабходна накіраваць заяўку і конкурсныя матэрыялы на электронны адрас: semashko@edu.gov.by з абавязковай паметкай «На конкурс» і ўказаннем намінацыі ў тэме ліста. На разгляд журы прымаюцца цыклы матэрыялаў (ад 3 да 5 публікацый або сюжэтаў), якія былі выпушчаны ў эфір або апублікаваны ў бягучым годзе ў перыяд правядзення адборачнага этапа.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Купалаўцы, не прапусціце магчымасць заявіць пра сябе і сваё прафесійнае майстэрства!