Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Кастрычнік 2026 13:53

ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў фінал Міжнароднага чэмпіянату па алгарытмічным праграмаванні «РуКод»

IMG 949718 кастрычніка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўвайшоў у лік пляцовак правядзення фіналу Чэмпіянату па алгарытмічным праграмаванні «РуКод». Маштабнае спаборніцтва аб'яднала вядучыя ўніверсітэты і адукацыйныя арганізацыі Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Туркменістана і Іарданіі – усяго 947 каманд (2334 удзельнікі) на 48 пляцоўках.

На факультэце эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта спаборнічалі 16 каманд студэнтаў і школьнікаў. Найбольшага поспеху дабіліся дзве студэнцкія каманды універсітэта, якія па выніках чэмпіянату ўвайшлі ў лік лепшых.

Каманда Bl9ShK4 (Аляксандр Малышка, Глеб Выскварка, Ягор Цыбін) фінішавала на 32 месцы, каманда SaaSB2BAIStartUp (Міхаіл Русіновіч, Аляксандр Пялейка, Уладзімір Сінкевіч) – на 38 месцы. Высокія вынікі даюць нашым камандам права прэтэндаваць на ўдзел у суперфінале Чэмпіянату «РуКод», запланаваным на 5-6 снежня 2026 года.

Правядзенне мерапрыемства на высокім узроўні забяспечылі супрацоўнікі кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Юрый Сцяпін, Таццяна Русілка і Уладзілен Лакцевіч. Тэхнічнае суправаджэнне спаборніцтваў узялі на сябе Яўген Алізаровіч, Андрэй Бражук і Андрэй Бурба.

Віншуем рабят і іх настаўнікаў з дастойным вынікам і жадаем поспеху ў суперфінале!