Сёння, 2 кастрычніка, у лесапарку «Пышкі» прайшлі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта. Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў усіх факультэтаў і гуманітарнага каледжа.
Спартыўны дух, здаровая рызыка і імкненне да перамогі панавалі на трасе. Удзельнікі дастойна пераадолелі дыстанцыі, дэманструючы выдатную фізічную падрыхтоўку і камандную згуртаванасць.