У рамках прадаўжэння сістэмнай работы па фарміраванні нацыянальнай стартап-экасістэмы Парк высокіх тэхналогій адкрыў прыём заявак на двухмесячную адукацыйную праграму па інавацыйным прадпрымальніцтве (акселерацыйную праграму) для навучэнцаў і супрацоўнікаў беларускіх ВНУ. Праграма рэалізуецца на базе ўніверсітэтаў Беларусі сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Маладзёжная інавацыйная супольнасць "Стартап Спэйс"». Рэгістрацыя адкрыта да 27 верасня 23:00.
Space University – двухмесячная акселерацыйная праграма для навучэнцаў і супрацоўнікаў беларускіх ВНУ, якія хочуць запусціць свой стартап. На працягу двух месяцаў удзельнікі будуць вучыцца вызначаць праблему і аўдыторыю прадукта, праводзіць CustDev, правяраць гіпотэзы, ствараць і тэсціраваць прататып, будаваць бізнес-мадэль, лічыць эканоміку праекта, рыхтаваць пітч-дэк, а таксама прэзентаваць ідэю інвестарам і партнёрам.
Праграма складаецца з трох этапаў. Адборачны этап пройдзе з 28 верасня да 5 кастрычніка. У яго межах удзельнікі прэзентуюць свае ідэі, найлепшыя з якіх трапяць у праграму. Калі сваёй ідэі пакуль няма – можна прыйсці і знайсці праект, якому патрэбны менавіта вашы навыкі. Адукацыйны этап працягнецца з 6 кастрычніка па 22 лістапада. Удзельнікаў чакаюць лекцыі, трэнінгі і рэгулярныя пітчынгі са зваротнай сувяззю. На гэтым этапе яны будуць шукаць і правяраць ідэі, даследаваць аўдыторыю, праводзіць CustDev, будаваць фінансавыя планы і з галавой пагрузяцца ў абраныя тэмы. Да кожнага праекту будзе прымацаваны трэкер, які дапаможа камандзе адсочваць прагрэс і рухацца наперад. Фінальныя пітчынгі, на якіх удзельнікі прэзентуюць свае стартап-праекты, пройдуць з 23 па 30 лістапада. Найлепшыя каманды атрымаюць магчымасць прадставіць свае ідэі на рэспубліканскім конкурсе стартап-праектаў пачатковых стадый StartUp Generation.
У 2026 годзе праграма ўпершыню праходзіць у рэспубліканскім фармаце на базе 12 універсітэтаў па ўсёй краіне: БДУ, ВДТУ, ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай, ГДУ імя Ф. Скарыны, ДДТУ імя П.А. Сухога, БДТУ, БРУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, ПалесДУ, БДУІР, БНТУ і БрДТУ.
Каб стаць удзельнікам, неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце і прыйсці на адборачны этап у абраны ўніверсітэт. Прыняць удзел можна як з камандай, так і ў адзіночку.
Падрабязную інфармацыю аб праграме, а таксама даты адборачных этапаў ва ўніверсітэтах таксама можна знайсці на сайце.
Купалаўцы, запрашаем вас прыняць удзел і прадэманстраваць свае ідэі!