Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Верасень 2026 17:07

У Купалаўскім універсітэце праходзяць адаптацыйныя трэнінгі для першакурснікаў

photo 2026 09 03 14 16 41Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіць планавыя адаптацыйныя мерапрыемствы для студэнтаў першага курса.

Заняткі накіраваны на паспяховую сацыялізацыю і інтэграцыю першакурснікаў у адукацыйнае асяроддзе. Педагогі-псіхолагі дапамагаюць развіваць камунікатыўныя навыкі і ўмацоўваць міжасобасныя адносіны.

Такія мерапрыемствы фарміруюць згуртаванасць, пачуццё прыналежнасці да ВНУ і дапамагаюць без стрэсу ўвайсці ў студэнцкае жыццё.