Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Верасень 2026 16:46

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў круглы стол «Малады спецыяліст – 2026»

IMG 69553 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў традыцыйны штогадовы круглы стол «Малады спецыяліст – 2026». Больш за 60 новаспечаных работнікаў сустрэліся з адміністрацыяй ВНУ, даведаліся аб падтрымцы, якую навучальная ўстанова аказвае маладым спецыялістам, і атрымалі каштоўныя парады.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна павіншавала маладых калег з уступленнем у новы этап жыцця, пажадала ім бесперапыннага прафесійнага росту і шчырай любові да сваёй справы.

У рамках сустрэчы прысутным расказалі аб забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ва ўніверсітэце, рабоце Савета маладых спецыялістаў і яго дасягненнях, а таксама аб тым, як ВНУ падтрымлівае прафесійнае і навуковае развіццё супрацоўнікаў. Акрамя таго, удзельнікі пазнаёміліся з дзейнасцю прафсаюза і ягонай роляй у станаўленні маладых кадраў.

Паводле слоў старшыні Савета маладых спецыялістаў Алены Антончык, у ГрДУ вядзецца актыўная работа па адаптацыі новых супрацоўнікаў:

– Мы праводзім трэнінгі па псіхалагічнай адаптацыі і асобаснага росту. Таксама арганізуем для моладзі розныя гульні і сустрэчы з цікавымі людзьмі, каб яны адчулі, як гэта – быць сапраўдным купалаўцам.

Пасля афіцыйнай часткі для гасцей правялі экскурсію па ўніверсітэце, падчас якой расказалі пра яго багатую гісторыю, асноўныя этапы развіцця і дасягненні.

Адзначым, што статус маладых спецыялістаў атрымалі 38 чалавек з вышэйшай адукацыяй I ступені, 21 – з паглыбленай вышэйшай адукацыяй, 5 – з сярэдняй спецыяльнай і адзін – з навукова-арыентаванай (паслявузаўскай). Акрамя таго, трое спецыялістаў з'яўляюцца выпускнікамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а адзін – Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.