Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў, а таксама аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у конкурсе фотаработ «Люблю цябе, мая Беларусь», прысвечаным Дню народнага адзінства. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць навучэнцы ўстаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада Гродна.
Асноўныя мэты конкурсу - данясенне да маладога пакалення важнасці ідэі згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, выхаванне патрыятызму, духоўнасці, маральнай культуры і фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі ў моладзі. Таксама конкурс ставіць сваёй задачай садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу ўдзельнікаў.
У рамках конкурсу выдзелена пяць намінацый: "Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі", "Мой горад самы лепшы", "Я беларус і гэтым ганаруся", "Зроблена ў Беларусі" і "Жаночы твар Беларусі". Дапускаецца ўдзел адначасова ў некалькіх намінацыях.
Каб стаць удзельнікам, неабходна да 13 верасня даслаць на адрас электроннай пошты csi@grsu.by заяўку і фотаработу.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308, тэл.: 39 72 09, e-mail: csi@grsu.by).
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе і прадэманстраваць любоў да сваёй Радзімы!
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе і форму заяўкі на ўдзел можна знайсці ў ПАЛАЖЭННІ.