З 19 па 28 жніўня каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымае ўдзел у Трэціх міжнародных трэніровачных зборах па спартыўным праграмаванні на базе Універсітэта ADA у горадзе Баку (Азербайджанская Рэспубліка).
На інтэнсіў па спартыўным праграмаванні запрашаюцца лепшыя каманды. У 2026 годзе ў мерапрыемстве бяруць удзел наймацнейшыя студэнцкія каманды з васьмі краін, у тым ліку тры беларускія каманды з БДУ, БДУІР, ГрДУ імя Янкі Купалы.
Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляе каманда маладых праграмістаў – студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі: студэнты чацвёртага курса спецыяльнасці «Кібербяспека» Ягор Цыбін і Аляксандр Малышка і студэнт чацвёртага курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» Глеб Выскварка. Трэнерам выступіў старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм факультэта эканомікі і кіравання Юрый Сцяпін. Паездка арганізавана пры фінансавай падтрымцы праграмы «Таленавітая моладзь» Купалаўскага ўніверсітэта.
Мерапрыемства з'яўляецца ключавым этапам падрыхтоўкі да 51-га сезона студэнцкага Чэмпіянату свету па праграмаванні (ICPC) 2026-2027 гадоў і арганізавана з мэтай павышэння ўзроўню практычных навыкаў навучэнцаў у галіне распрацоўкі эфектыўных алгарытмаў і падрыхтоўкі да паспяховага выступлення ў студэнцкіх спаборніцтвах па спартыўным праграмах.
Праграма трэніровак змадэлявана па ўзоры знакамітых Петразаводскіх збораў і адрозніваецца найвышэйшым узроўнем складанасці. Будні ўдзельнікаў складаюцца са штодзённых спаборніцкіх тураў, падрабязнага разбору алімпіядных кейсаў і рашэнні найскладаных алгарытмічных задач.
Зборы адкрываюць перад купалаўцамі вялікія магчымасці, дапамагаючы адначасова развіваць навыкі міжнароднага каманднага ўзаемадзеяння, асвойваць новыя падыходы да праграмавання і ўмацоўваць імідж роднага ўніверсітэта.
Жадаем нашым рабятам прадуктыўнага завяршэння збораў і яркіх перамог у Чэмпіянаце міру ICPC!
Даведачна: International Collegiate Programming Contest (ICPC) – гэта найбуйнейшая і самая прэстыжная міжнародная студэнцкая камандная алімпіяда па спартыўным праграмаванні.