26 жніўня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам з Кітая. Восем магістрантаў, якія напярэдадні бліскуча абаранілі магістарскія дысертацыі па спецыяльнасці «Адукацыйны менеджмент», ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі заслужаныя дакументы аб заканчэнні ВНУ. Сямі з іх быў уручаны дыплом з адзнакай.
Са словамі на дарогу да новаспечаных выпускнікоў звярнуўся дэкан педагагічнага факультэта Юрый Гнездоўскі. Ён павіншаваў іх з паспяховым заканчэннем навучання і пажадаў, каб атрыманыя ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта веды дапамаглі ім дасягнуць новых вышынь.