Беларускі саюз жанчын даў старт творчаму спаборніцтву, ідэя якога ўзнікла 4 ліпеня 2026 года падчас наведвання Палаца Незалежнасці актывісткамі БСЖ Гомельскага рэгіёну. Конкурс дае унікальную магчымасць кожнаму жадаючаму прапанаваць уласныя эскізы для брэнда «Мерч Першага», выкарыстоўваючы цытаты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – яркія, ёмістыя і выразныя, якія ўжо сталі афарызмамі, і могуць стаць асновай для запамінальнай сувенірнай атрыбутыкі.
Прыём заявак і конкурсных работ працягнецца да 1 лістапада 2026 года. Матэрыялы накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты: konkursmerch@gmail.com.
У камплект конкурсных матэрыялаў уваходзяць:
- зазапоўненая заяўка ўдзельніка па ўстаноўленай форме (Дадатак 1);
- уласна конкурсная работа (эскіз або гатовы макет);
- кароткае апісанне канцэпцыі з абгрунтаваннем ідэі;
- звесткі аб меркаваных відах прадукцыі, на якіх можа быць размешчаны дызайн;
- кантактныя дадзеныя аўтара (тэлефон, адрас электроннай пошты);
- пісьмовую згоду на апрацоўку персанальных дадзеных (Дадатак 4).
Дэталёвыя ўмовы правядзення конкурсу, крытэрыі ацэнкі работ і патрабаванні да афармлення заяўкі выкладзены ў Палажэнні аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу дызайну сувенірнай прадукцыі, з якім рэкамендуецца азнаёміцца да падачы заяўкі.
Запрашаем таленавітых, крэатыўных і неабыякавых купалаўцаў праявіць свой дызайнерскі патэнцыял і ўнесці асабісты ўклад у стварэнне вядомага нацыянальнага брэнда. Удзел у гэтым праекце - гэта шанц стаць сааўтарам сімвалаў, якія адлюстроўваюць сілу і мудрасць дзяржаўнага лідэра. Жадаем натхнення і творчых поспехаў!