5 верасня ў Гродне пройдзе галоўнае гарадское свята - святкаванне 898-годдзя з дня заснавання. У рамках Дня горада ГА «БРСМ» падрыхтавала для моладзі захапляючае мерапрыемства – пешаходны квэст «Код будучыні: спадчына Гродна».
Удзельнікаў чакае захапляльнае знаёмства з таямнічай гісторыяй Гродна. Арганізатары падрыхтавалі лагічныя загадкі, шыфры, фотапаляванне, а таксама тэатральныя і музычныя заданні ў самых знакавых месцах. Усяго камандам трэба прайсці 15 кропак.
Каб узяць удзел, неабходна да 3 верасня сабраць каманду і запоўніць заяўку. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 14 да 31 года.
Купалаўцы, запрашаем вас у захапляльнае падарожжа ў гістарычнае мінулае Гродна! Колькасць каманд-удзельніц абмежавана, таму спяшаецеся падаць заяўку!