У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца выніковая дзяржаўная атэстацыя студэнтаў з Кітая. Сёння, 24 жніўня, свае выпускныя работы прадставілівосем магістрантаў, якія навучаюцца ў канікулярны перыяд па спецыяльнасці «Адукацыйны менеджмент».
Выпускныя даследаванні былі прысвечаны актуальным пытанням сучаснага адукацыйнага асяроддзя. Работы ахоплівалі шырокі спектр тэм: ад павышэння якасці адукацыйных праграм падрыхтоўкі педагогаў ва ўмовах сучасных рэформаў да развіцця прафесійнай кампетэнтнасці выкладчыкаў з дапамогай штучнага інтэлекту і ўплыву лічбавых адукацыйных платформ на арганізацыю навучальнага працэсу.
Абарона прадстаўленых работ прайшла на высокім узроўні. Экзаменацыйная камісія высока ацаніла ўзровень падрыхтоўкі магістрантаў і адзначыла актуальнасць кожнай выпускной работы. Па выніках атэстацыі сем выпускнікоў скончылі ўніверсітэт з адзнакай.