20 жніўня на ваенным палігоне «Гожскі» прадоўжылася інтэнсіўная баявая падрыхтоўка курсантаў-навабранцаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. 59 будучых абаронцаў краіны пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і адпрацавалі знішчэнне ваеннай тэхнікі саперніка.
У рамках тэарэтычнай часткі занятку інструктары пазнаёмілі навабранцаў з прыладай і прынцыпамі працы палявой кухні, а таксама расказалі і паказалі, як выкарыстоўваць сігнальныя ракеты.
Адмысловая ўвага была нададзена сродкам індывідуальнай абароны. Курсантам прадэманстравалі сучасныя супрацьгазы, навучылі алгарытму надзявання і правілам работы ў заражаным асяроддзі. Таксама навабранцам паказалі прыборы назірання, вучылі з іх дапамогай дакладна вызначаць адлегласць да аб'ектаў і складаць схемы мясцовасці.
Галоўнай кропкай сённяшняга занятку стала знішчэнне танка суперніка. З дапамогай аўтамата і гранат курсанты адпрацоўвалі алгарытм вядзення бою.
Сваімі ўражаннямі ад задання і навучання падзяліўся курсант ваеннага факультэта Ілья Якубюк:
– Спачатку на абкатцы танкам было крыху страшна, але, калі капітан расказаў, што і як рабіць, страх пайшоў. Калі з аўтамата стралялі і кідалі гранаты, таксама страшна не было. Гранату я кінуў выдатна і стрэліў нядрэнна. Уражанні ад навучання на факультэце выдатныя - з усімі рабятамі ўжо пасябраваў.
Ілля Якубюк родам з Ваўкавыска. Вырашыў паступаць на ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, таму што марыць стаць афіцэрам, а таксама таму, што яго сябры ўжо вучацца тут.
Наперадзе ў навабранцаў яшчэ мноства тэарэтычных і практычных заняткаў, на якіх яны яшчэ бліжэй пазнаёмяцца з ваенным рамяством і змогуць прадэманстраваць свае фізічныя навыкі.