Арганізатарамі конкурсу традыцыйна выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Праект праводзіцца штогод і накіраваны на рэалізацыю задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, садзейнічанне прафесійнаму станаўленню маладых журналістаў, выяўленне таленавітай моладзі ў галіне журналістыкі, фарміраванне крытычна думаючай і медыяпісьменнай асобы, а таксама папаўненне кадравага рэзерву галіны.
У пятым, юбілейным сезоне ўмовы ўдзелу зведалі змены: зараз канкурсанты размяркоўваюцца па трох катэгорыях у залежнасці ад узросту, адукацыі і досведу працы. Катэгорыя "Старт" аб'ядноўвае маладых людзей ад 14 да 18 гадоў, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй або дадатковай адукацыі і наведваюць аб'яднанні па інтарэсах профільнай накіраванасці. Катэгорыя «Свой погляд» прызначана для ўдзельнікаў ад 16 да 31 года, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, а таксама для працуючай моладзі, якая не мае профільнай адукацыі і вопыту работы ў СМІ. Катэгорыя "Медыяліга" ўключае маладых людзей ад 17 да 25 гадоў, якія атрымліваюць у ВНУ профільную адукацыю, і маладых спецыялістаў, якія ўжо працуюць у дзяржаўных медыя.
Па выніках усіх этапаў конкурснае журы вызначыць 14 пераможцаў, урачыстая цырымонія ўзнагароджання якіх адбудзецца ў рамках Форума маладых журналістаў у снежні 2026 года. Больш падрабязна з намінацыямі і этапамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Не ўпусціце магчымасць заявіць пра сябе!