Гонар прадстаўляць Купалаўскі ўніверсітэт выпаў студэнту чацвёртага курса факультэта эканомікі і кіравання Кірылу Дзежыцу і магістранту юрыдычнага факультэта Цімацею Міхайлоўскаму. Абодва маладыя чалавекі з'яўляюцца членамі Дэбат-клуба ўніверсітэта і актыўна прымаюць удзел ва «Усебеларускай лізе дэбатаў».Праграма навучальнай школы спецыяльна распрацавана так, каб развіць у моладзі лідэрскія якасці і культуру публічных выступленняў, а таксама дапамагчы ёй асвоіць псіхалогію камунікацыі, навыкі аргументацыі і каманднай работы.
Першы дзень навучання накіраваны на развіццё ключавых кампетэнцый сучасных лідэраў. Для ўдзельнікаў правялі майстар-клас па прафайлінгу. Занятак аб тым, як распазнаць схаваныя эмоцыі і намеры, правёў дырэктар ТАА «Профайл» Антон Прыходзька. Ён падрабязна разабраў з навучэнцамі школы псіхалагічныя маркеры паводзін, жэстыкуляцыю і міміку, якія дапамагаюць імгненна счытваць настрой апанента.
Таксама для ўдзельнікаў прайшла лекцыя па эмпатыі і прафіляванні аўдыторыі. Старшыня праўлення таварыства «Веды» Аляксей Аўдонін падзяліўся з прысутнымі тонкасцямі масавай камунікацыі і псіхалагічнага аналізу натоўпу, а таксама навучыў іх вызначаць відавочныя і схаваныя трыгеры публікі і падбіраць правільныя вербальныя і візуальныя ключы для ўтрымання ўвагі любой аўдыторыі.
Важнай практычнай часткай дня стала тэсціраванне на інавацыйнай аперацыйнай платформе «Дагавор пакаленняў», у рамках якога ва ўдзельнікаў школы выяўлялі скрытыя лідэрскія якасці, моцныя аналітычныя бакі і кіраўнічыя кампетэнцыі.
17 жніўня ў рамках конкурсу маладзёжных ініцыятыў на пляцоўцы Дома адпачынку «Лагойскі» пачала работу навучальная школа для фіналістаў рэспубліканскага конкурсу «Усебеларуская ліга дэбатаў». Арганізатарам выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Сярод слухачоў школы - студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Навучанне працягнецца па 20 жніўня.