Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Ліпень 2026 10:17

Залічэнне па выніках уступных іспытаў і сертыфікатам ЦЭ (ЦТ) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 336127 ліпеня ў Купалаўскім універсітэце адбудзецца залічэнне ў лік студэнтаў для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту па сертыфікатах ЦЭ/ЦТ і выніках уступных іспытаў. Ужо сёння абітурыенты даведаюцца пра доўгачаканыя вынікі. Падключайцеся да нашай анлайн-трансляцыі, каб першымі пачуць спісы залічаных!

Пасяджэнне прыёмнай камісіі пачнецца ў 16:30. Удзельнікі сустрэчы падвядуць вынікі конкурсу і аб'явяць імёны абітурыентаў, якія прайшлі на бюджэтную форму навучання. Сачыць за ходам пасяджэння можна ў рэжыме рэальнага часу! Анлайн-трансляцыя будзе запушчана на YouTube-канале Купалаўскага ўніверсітэта, не прапусціце.

Таксама пра вынікі залічэння можна будзе даведацца ў Лічбавым кабінеце абітурыента.

Чакаем усіх на трансляцыі і жадаем будучым купалаўцам удачы! Няхай гэты дзень стане пачаткам вашага паспяховага студэнцкага шляху!