Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 08 Ліпень 2026 13:02

Купалаўцы бліжэй знаёмяцца з гісторыяй Беларусі

IMG 158328 чэрвеня і 4 ліпеня студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў у сябе гасцінны парк гісторыі Сула.

Лета – лепшая пара, каб выбрацца ў новыя месцы для атрымання незабыўных уражанняў. Студэнты нашага ўніверсітэта атрымалі магчымасць даведацца больш пра гісторыю роднага краю ў самых займальных формах. Экскурсійныя праграмы ўключалі ў сябе шпацыр па рацэ Суле, наведванне кузні і ганчарнай майстэрні і нават сапраўдныя выпрабаванні на сілу і спрыт! Удалося таксама адсвяткаваць адно з самых уражлівых традыцыйных беларускіх свят – Купалле. Пляценне вянкоў, карагоды і пошукі папараць-кветкі сталі абавязковымі элементамі магічнага вечара.

У экскурсіях прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» і замежныя студэнты ў суправаджэнні супрацоўнікаў факультэта псіхалогіі.

Студэнцкае жыццё – гэта не толькі аўдыторыі і парты, але і прыгоды, весялосць і новыя адкрыцці!